Мікалай Статкевіч заклікае прыйсці на акцыю памяці ля будынку КДБ


Акцыя пад назваю «Ланцуг памяці», запланаваная на 29 кастрычніка, мае нагадаць пра злачынствы сталiнiзму супраць беларускага народу i спыніць новыя злачынствы сучасных пераемнікаў катаў з НКВД.

Пра гэта былы палітвязень і экс-кандыдат на прэзідэнта напісаў у сваім «Facebook’у».

«Вельмі важна шанаваць пахаванні ахвяраў рэпрэсій. Але калі мы будзем палохацца нават прыйсці са свечкамі да месцаў, дзе катавалі i асуджалі на смерць, то будуць з’яуляцца новыя пахаванні. Просьба да тых, хто мае рашучасць узяць удзел у акцыі. Не бярыце з сабой нiякiх сцягоў цi плакатаў – прыносьце толькі свечкі цi лампадкі. Калі ня маеце , то на месцы што-небудзь прыдумаем. Ва ўяўленні цывiлiзаваных краінаў, з якiмi так пнецца паразумецца наш «прэцэдэнт», чапаць чалавека са свечкай – поўнае дзiкунства. Не дазволiм з’явiцца новым ахвярам i новым катам!»

Акцыя «Ланцуг памяці» мае адбыцца ў чацвер а 18:30.

У ноч з 29 на 30 кастрыніка 1937 года НКВД расстраляла болей за 100 дзеячаў беларускай інтэлектуальнай эліты, пераважна пiсьменнiкаў.

Спіс расстраляных выбітных дзеячаў беларускай культуры.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары