Замест рэкордных ураджаяў рабілі прыпіскі наадварот. На Гомельшчыне падманулі камбайнераў


У Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) паступіў зварот працаўніка ААТ «УваровичиЭлит» Буда-Кашалёўскага раёну, ў якім ён паскардзіўся на наўмыснае заніжэнне абʼёмаў сабранага камбайнерамі збожжа і адпаведна іхных заробкаў.

КДК высветліў, што аграном і старшыня вытворчага ўчастку аддзялення «Буда-Люшево» ААТ «УваровичиЭлит» у пуцявых лістах механізатараў заніжалі плошчы сабрана азімага жыта, піша gomel.today.

Пасля ўмяшання КДК двум камбайнерам і іх памочнікам зрабілі пераразлік заробкаў.

Агранома і старшыню прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

ЮВ, belsat.eu, паводле gomel.today

Стужка навінаў