Залева ў Тбілісі: загінулі 13 асобаў, пяцёра зніклі без вестак


Цяпер праходзіць працэдура ідэнтыфікацыі целаў загінулых. Паводле грузінскіх медыяў, колькасць ахвяраў расце з кожнаю гадзінаю. У цэнтры грузінскай сталіцы падтопленыя дзясяткі будынкаў, транспартавы рух спаралізаваны.

На волі застаюцца небяспечныя драпежнікі, якія ўцяклі з затопленага заапарку.

Ільвы, тыгры, кракадзілы, мядзведзі, ваўкі і гіпапатам – агулам больш за 30 звяроў свабодна разгульваюць па горадзе. Пакуль мясцовыя жыхары іх фатаграфуюць і выкладваюць здымкі ў сеціва, спецназ адстрэльвае небяспечных збеглых. Паліцыя раіць не выходзіць на вуліцу.

Паводку ў Тбілісі выклікала залева. Вада затапіла вуліцы, а рака Верэ падчас моцнага дажджу выйшла з берагоў і затапіла заапарк. Папярэднія страты ад стыхійнага бедства складаюць каля 18 мільёнаў долараў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары