Закормлены турыстамі святы кракадзіл у Бангладэш памёр ад абжорства


Святы стогадовы кракадзіл у Бангладэш памёр ад атлусцення, бо яго перакармілі турысты.

Кракадзіл жыў у сажалцы пры суфійскай святыні Хан Джахан Алі (Khan Jahan Ali), і, як сцвярджаюць святары, прыносіў поспех людзям у абмен на дары. У апошнія гады просьбітаў стала больш, і ахвяры сталі больш пажыўнымі, перадае interfax.by са спасылкай на «Daily Mail».



«Мы ведалі пра тое, што кракадзіла перакормліваюць. Але, шчыра кажучы, не ведалі, як вырашыць гэтую праблему. Бо легенда сапраўды кажа, што жаданне кожнага, хто спатоліць голад кракадзіла, споўніцца. Звычайна яму падносілі проста кураціну, але ў апошні час у возера кідалі нават тушы коз. Людзі верылі, што чым большая ахвяра, тым вышэй верагоднасць, што жаданне споўніцца», – сказаў выданню наглядчык Мухамед Сарвар.

Раней у сажалцы жылі чатыры кракадзіла, з іх трое таксама загінулі ад атлусцення.

МЯ, interfax.by

Глядзі таксама
Каментары