Увечары 25 кастрычніка на вуліцы Міцкевіча ў Кіеве, побач з будынкам тэлеканалу «Еспресо» адбыўся выбух: дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Масійчук атрымаў раненні, а ягоны ахоўнік і 36-гадовы мінак загінулі. Раненні атрымалі яшчэ два чалавекі, уключаючы палітолага Віталія Бала. Выбух кваліфікавалі як тэракт, справай будзе займацца СБУ.
Дэпутат ад «Радыкальнай партыі» Масійчук атрымаў раненні канечнасцяў, жывата і спіны. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі, яму зроблена аперацыя.
«Я лічу, што заказчыкі сядзяць у Маскве. Выканаўцы – кіеўскія. Не выключана, што агентура сярод патрыятычнага асяроддзя. Гэта першы замах на дзяржаўнага дзеяча такога ўзроўню ў Украіне», – адзначыў Масійчук у сваёй заяве, распаўсюджанай у Фэйсбуку.
Операція пройшла успішно. Лікарі оцінюють стан Ігоря Мосійчука як середньої тяжкості. Наразі його перевели до…
Opublikowany przez Ігор Мосійчук Środa, 25 października 2017
Паводле Масійчука, жыццё яму выратаваў ягоны ахоўнік – былы баец «Беркуту», які ў свой час змагаўся супраць Еўрамайдану.
Слідчі Головного управління СБУ у Києві та області розслідують факт вибуху в столиці, внаслідок якого постраждав…
Opublikowany przez Гітлянська Олена Środa, 25 października 2017
Паводле папярэдніх дадзеных, выбухнуў прыпаркаваны мапед, які з’явіўся перад будынкам тэлеканалу за 20 хвілін да заканчэння наўпроставага эфіру з удзелам Масійчука. Мяркуецца, што на мапедзе прыехалі два чалавекі.
На месте события работает следственно-оперативная группа.Судя по повреждениям автомобиля и осколочным отверстиям в…
Opublikowany przez Евгений Дейдей Środa, 25 października 2017
Прадстаўнікі МУС Украіны адразу пасля выбуху заявілі пра магчымую датычнасць да злачынства расейскіх спецслужбаў.
Відэа з месца выбуху. Асцярожна, жорсткія кадры.
Вибух під Еспресо. Чоловік на відео помер у лікарні
Opublikowany przez Svitlanę Samoilenko Środa, 25 października 2017
ІІ, belsat.eu