Забойца Юліі Саламацінай атрымаў 17 гадоў


Забойца Юліі Саламацінай атрымаў 17 гадоў

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Суд Фрунзенскага раёна Менску вынес прысуд забойцы 18-гадовай Юліі Саламацінай. 26-гадовы Павел Цыняўскі правядзе 17 гадоў зняволення: першыя 5 з іх у турме, астатнія – у калоніі строгага рэжыму. Яго 48-гадовая маці атрымала 2 гады агульнага рэжыму. Яна выплаціць на карысць пацярпелых 500 млн рублёў.

Кватэру Цыняўскага на вуліцы Чыгладзэ, якую ён здаваў, паводле рашэння суда, канфіскуюць, а грошы пусцяць у залік выплаты маральнай кампенсацыі.

Журналісты, якія прысутнічалі на працэсе, звярнулі ўвагу на падбітае вока Цыняўскага кровападцёк над правым брывом.

Падчас абвяшчэння прысуду адзін з народных засядацеляў страціў прытомнасць, з-за чаго прыйшлося выклікаць хуткую.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

На нядаўняй прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка ўзгадваў гучнае злачынства.

«Забіў, расчляніў з мамай, парэзаў на кавалкі і недзе закапаў. Стаўленне адназначнае – да сценкі… Гэтаму прабачэння быць не павінна», – заявіў тады кіраўнік Беларусі.

Юлія Саламаціна была забітая ноччу 18 ліпеня 2014 года ў кватэры абвінавачаных. Павел Цыняўскі, які быў п’яны, падчас сваркі ўдарыў нажом па руцэ дзяўчыну, якая да яго прыехала, а пасля задушыў рэменем. Затым разам са сваёй маці з дапамогай балгаркі, сякеры і нажоў расчляніў цела забітай. Маці сварыла ўнутранасці і асобныя часткі цела забітай, здрабніўшы іх, перакруціла на мясарубцы і спусціла ў каналізацыю. Рэшткі трупа і пашпарт дзяўчыны сын з маці спалілі, драбілі і закопвалі ў лясным масіве на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Еўфрасінні Полацкай. Пасля кінуліся на ўцёкі. У міліцыю здаліся ў Бягомлі 27 ліпеня.

На судзе абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў