За «здраду Радзіме» арыштавалі прадстаўніка Расейскай праваслаўнай царквы


У Маскве працягнулі арышт аднаму з абвінавачаных у здрадзе Радзіме, затрыманага восем месяцаў таму.

Лефортаўскі суд Масквы падоўжыў да 5 красавіка арышт Яўгена Петрына, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе, паведамілі РИА Новости ў панядзелак у прэс-службе суда.

Тэрмін арышту падоўжаны на два месяцы, а ўсяго да дзесяці месяцаў, гэта значыць да 5 красавіка, заявіла прэс-сакратар суда. Яна адзначыла, што матэрыялы справы знаходзяцца пад грыфам «сакрэтна».

Як паведамляе Life News, арыштаваны працуе ў аддзеле знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату. Паводле версіі следства, ён працаваў на амерыканскую выведку і перадаваў інфармацыю аб дзейнасці РПЦ. Life News таксама прыводзіць словы абвінавачанага, згодна з якімі ўся інфармацыя была ўзятая з адкрытых крыніц і не магла нанесці шкоды дзяржаве.

Раней стала вядома, што суд арыштаваў па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе Генадзя Краўцова і Юрыя Салашэнка, які, па дадзеных СМІ, ёсць грамадзянінам Украіны і раней узначальваў украінскі абаронны завод «Знамя».

Самай гучнай навіною апошніх дзён стаў арышт шматдзетнай маці Святланы Давыдавай за званок у амбасаду Украіны з інфармацыяй аб «перакідцы расейскіх войскаў у Данецк». Пасля скандалу Давыдаву адпусцілі з СІЗА «Лефортава» пад падпіску аб нявыездзе. Дарэчы, паводле звестак Life News, інтарэсы Перына прадстаўляе адвакат Андрэй Сцебнеў, які быў першым абаронцам Святланы Давыдава і адмовіўся абскардзіць падаўжэнне арышту ў яе справе.

АК, belsat.eu, паводле ria.ru, lifenews.ru

Стужка навінаў