За сем месяцаў сярэдні заробак беларусаў знізіўся на $ 163


У ліпені сярэдні заробак беларусаў склаў $ 458.

Сярэдні заробак вырас, канстатуе Белстат. У ліпені сярэдні заробак беларусаў склаў крыху больш за 7 млн рублёў, у параўнанні з чэрвенем вырас амаль на 125 тыс. рублёў.

Атрымоўваецца, што ў доларавым эквіваленце, калі браць сярэднеўзважаны курс Нацбанку за мінулы месяц, сярэдні заробак у ліпені склаў $ 458. У снежні ж беларусы ў сярэднім зарабілі па $621 (на $ 163 больш), нагадваюць журналісты Tut.by.

Сярод беларускіх рэгіёнаў па заробках лідаруе Менск. Але калі ў рэгіёнах прыбыткі ў ліпені выраслі ў параўнанні з чэрвеньскімі, то ў сталіцы ўпалі – на 39 тыс.рублёў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў