МУС нагадвае, колькі можа каштаваць любоў да піратэхнікі.
За першы тыдзень лістапада супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі каля 40 тысяч адзінак нелегальнай піратэхнікі.
«Выкарыстоўванне падобных «цацак» у грамадскіх месцах можа быць расцэненае, як дробнае хуліганства, за якое прадугледжаны штраф да 30 базавых велічыняў (4,5 млн рублёў) альбо адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 содняў», – гаворыцца на афіцыйны сайце МУС.
За нелегальны гандаль піратэхнікай пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (15 млн рублёў) з канфіскацыяй тавару і прыбытку, атрыманага ад яго рэалізацыі.
ЗК, belsat.eu