Падземка пераходзіць на летні графік працы.
З 25 чэрвеня расклад руху менскага метрапалітэну нязначна зменіцца. У ранішнія і вечаровыя гадзіны пік (з 7:00 да 9:00 і з 17:00 да 19:00) інтэрвал руху цягнікоў павялічыцца з дзвюх да 2,5 хвілінаў. На Аўтазаводскай лініі інтэрвал руху ў ранішні час складзе тры, а ў вечаровы – 3,5 хвіліны.
Пры гэтым у пятніцы час гадзінаў пік крыху ссоўваецца – з 16:00 да 18:30.
Станцыі будуць адкрытыя для пасажыраў з 5:30 да 00:40.
З падрабязным раскладам можна пазнаёміцца на старонцы менскага метро.
ДД