З пачатку года вытворчасць трактароў скарацілася на 36 %, камбайнаў – на 83 %


Белстат прааналізаваў «дасягненні» беларускай прамысловасці.

Аб’ём прамысловай вытворчасці са студзеня па травень у горназдабываючай, апрацоўчай прамысловасці і ў апрацоўцы электраэнергіі, газу і вады склаў 288,6 трлн рублёў. Гэта 92,3 % у стасунку да паказчыкаў мінулага года.

У прыватнасці трактароў сёлета вырабілі 63,9 % у адносінах да ўзроўню мінулага года, камбайнаў – 17,1 %, тэлевізараў – 29,8 %. Вытворчасць аўтобусаў скарацілася ўдвая. У той жа час сталі больш вырабляць пральных машынаў (вытворчасць вырасла на 21,5 %) і аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння (13,6 %).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў