З крымскага Армянску праз выкід сярністага газу вывезлі тысячы дзяцей


Фота crimeanewscom

Улады просяць мясцовых жыхароў зачыніць вокны і не выходзіць на вуліцу.

Дзяцей адправілі ў санаторыі Еўпаторыі, Бахчысарайскага і Сакскага раёнаў.

Тым часам Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў абыходжання экалагічна небяспечных рэчываў і адходаў.

Некантраляваны выкід хімічнага рэчыва адбыўся на заводзе «Крымскі тытан». Працу прадпрыемства прыпынілі на два тыдні.

Фота yevp.news

Звесткі пра выкід у атмасферу невядомага рэчыва з прадпрыемства з’явіліся 27 жніўня ў расейскіх СМІ. Жыхары скардзіліся на рэзкі пах, праблемы з дыханнем, тэмпературу і сып. Іх аўтамабілі пакрыліся налётам з іржы.

Завод «Крымскі тытан» зʼяўляецца адным з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе вытворцаў дыяксіду тытану, які выкарыстоўваецца для вырабу лакафарбавай прадукцыі, пластмасы, каўчуку, гумы і г.д.

ДР belasat.eu

Глядзі таксама
Каментары