Ярмошына: Ініцыятыўная група Лукашэнкі сабрала больш за 100 тысяч подпісаў


Больш як 100 тысяч подпісаў у падтрыманне вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ўжо здадзеныя ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.

Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў відэазвароце на сайце vybory2015.by.

Апрача таго, зазначыла яна, больш як 500 подпісаў здадзеныя ў падтрыманне вылучэння Анатоля Лябедзькі, падае БелаПАН.

Збор ініцыятыўнымі групамі подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пачаўся 23 ліпеня і будзе доўжыцца да 21 жніўня ўключна. Для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты ініцыятыўным групам трэба сабраць не менш як 100 тысяч подпісаў.

Глядзіце яшчэ >>> Сябры БНФ патрабуюць вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Лукашэнкі

Ярмошына падкрэсліла, што выбарчая кампанія «праходзіць спакойна». «У Цэнтральную камісію не паступіла ніводнай скаргі наконт працы ініцыятыўных груп. Такія скаргі таксама не паступалі ў праваахоўныя органы. Гэта азначае, што мясцовымі ўладамі прынятыя ўсе неабходныя захады, каб праца па зборы подпісаў праходзіла ў максімальна ліберальных умовах. Ініцыятыўныя групы выконваюць закон і таксама дзейнічаюць вельмі карэктна, захоўваючы інтарэсы грамадзянаў і іншых ініцыятыўных груп», – сказала яна.

Пятыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 11 кастрычніка.

МЯ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў