Японец сеў у турму за раздрукоўку зброі на 3D-прынтэры


28-гадовы Ёсітомо Імура прысуджаны да двух гадоў калоніі.

Вясной 2014 г. Імура прыцягнуў увагу паліцыі, размясціўшы ў інтэрнэце відэаролік з інструкцыяй па зборцы рэвальвера з дэталяў, вырабленых на 3D-друкарцы. Падчас арышту паліцыянты канфіскавалі ў кватэры 3D-злачынцы пяць відаў зброі.

Японец купіў 3D-прынтэр цалкам легальна, чарцяжы зброі запампаваў з адкрытых крыніц у інтэрнэце. Ён сцвярджае, што зрабіў рэвальверы проста з цікаўнасці, але паліцыя ўсё ж палічыла яго дзеянні парушэннем японскага заканадаўства.

Першы ў свеце пісталет, цалкам надрукаваны на 3D-друкарцы, паспяхова выпрабаваў у траўні 2013 г. амерыканец Кодзі Уілсан (Cody Wilson). Пасля гэтага інцыдэнту ўлады ЗША пачалі барацьбу з распаўсюдам чарцяжоў зброі.

ЮВ, паводле afp.com

Глядзі таксама
Каментары