Як журналістка «Советской Белоруссии» блогерку пераапранула


Аўтарку блогу пра моду прасілі параіць чытачам, як трэба «купляць беларускае».

Журналістка газеты адміністрацыі прэзідэнта Іна Гарбаценка звярнулася да аўтаркі блогу «7 одежек. Свой гардероб – свои правила» Наташы Лапінай з просьбаю прайсціся разам па крамах і ацаніць вопратку беларускіх вытворцаў.

У выніку паўстаў артыкул, які абурыў блогерку. Яна са здзіўленнем даведалася, што хадзіла ў прымерачную з дзесяццю вешалкамі (хоць насамрэч апранула толькі адно паліто) ды крытыкавала замежную вопратку за горшую якасць (чаго таксама не было). Напрыканцы тэксту журналістка яшчэ і напісала, што кансультантка прыйшла ў «футболцы нашай маркі», хоць тая была апранута інакш. Пра ўсе свае заўвагі Наташа Лапіна напісала ў сваім блогу, дадаўшы скрыншоты кавалкаў артыкула з уласнымі каментарамі.

ІА, belsat.eu, паводле 7odezhek.livejournal.com

Глядзі таксама
Каментары