Як у беларускай вёсцы адбываліся танцы на пузе


Малаказборца Стась меў пухнатыя вусы і вялікі жывот. Праз ягонае бруха, што звісала амаль да самых каленяў, мужчыну празывалі ў вёсцы Пузачом.

Адным ранкам Стась, прыехаўшы пад дуб, застаў адразу трох гаспадыняў, што акурат расстаўлялі конаўкі з малаком. «Ну, каторая сёння мая?» – яшчэ здалёк загукаў да жанчын малаказборца. Тыя заўсміхаліся, а Крыся бахнула ў адказ: «Дзе ж тут тваёй быць? Ты ж да кабеты як след і не прымайструешся, бо пуза не дасць».

Ядзя з Крысяй голасна зарагаталі, падтрымліваючы суседку. Стась з вясёлаю смяшынкаю ў вачах вылез з воза ды малымі крочкамі падбег да жанок. «Ого, ты нічога не кажы пра маё пуза. Хочаш, я табе станцую на пузе?» – задзірліва прапанаваў Стась. «Дзе ты там станцуеш? Хіба толькі з гары на пузе скоцішся», – не паддавалася Крыся. «Хай будзе такая дамова: калі станцую, то пацалуеш», – выпаліў Стась. Крыся ажно разгубілася, паглядзела на суседак – тыя толькі развялі рукамі. «Добра, танцуй, але цалаваць не буду – куплю табе піва», – згадзілася вяскоўка, уяўляючы, як грузны мужчына, лежачы на жываце, дрыгае рукамі ды нагамі.

Больш чытайце ў рубрыцы Віктара Шукеловіча «Шуканні» ў раздзеле «Аўтарскія праекты». 

Глядзі таксама
Каментары