Як сабе ўяўляюць Беларусь праз 15 гадоў у Міністэрстве эканомікі


Беларускія чыноўнікі вынеслі на грамадскае абмеркаванне праект Нацыянальнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 г.

Праз 15 з хвосцікам гадоў Міністэрства эканомікі бачыць Беларусь дэмакратычнай дзяржавай з развітымі інстытутамі рынку. Чалавек у гэтай мадэлі будучага, называецца нацыянальным багаццем, а яго індывідуальнае, фізічнае і духоўнае развіццё з’яўляецца галоўнай мэтай дзяржавы. Да 2030 г. беларускія чыноўнікі спадзяюцца на аптымізацыю органаў дзяржкіравання і робяць стаўку на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. Праз 15 гадоў беларуская навука стане практыкаарыентаванай, а беларускія прадпрыемствы будуць ствараць свае навукова-даследчыя цэнтры. Беларусь у 2030 г. – гэта краіна, ў якой кожны зможа набыць сабе кватэру.
Дакумент складаецца з 85 старонак.

Свае заўвагі да гэтага праекту можна дасылаць на адмысловую электронную пошту (stateprogrammes@economy.gov.by) і праз форму на сайце Міністэрства эканомікі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары