Як «Музей-бус» стаўся «гістарычным шапіто»

photo

Мабільны музей «Кветкі вялікай перамогі» здзівіў гарадзенцаў партрэтам Брэжнева, вышыванкаю ды… ангельскімі гузікамі на савецкіх мундзірах.

«Музей-бус» пад назваю «Кветкі вялікай перамогі» ездзіць па краіне ўжо паўтары месяцы: 7 траўня аўтобус стартаваў з Кургана Славы ў Менску ды ўжо паспеў аб’ездзіць Віцебскую ды Магілёўскую вобласці. У Горадні да прыезду агіт-аўтобуса арганізавалі мітынг ля Вечнага агню ды некалькі тэматычных пляцовак.

02

01

14

10
Уласна мітынг ды ўскладанні кветак пад гукі аркестру выглядалі даволі будзёна. Чальцы БРСМ ізноў трымалі партрэты ўдзельнікаў вайны, якія горад ужо бачыў на 9 траўня. Побач супрацоўнікі «Белпошты» разгарнулі намёт «Палявой пошты», а вайскоўцы зладзілі выставу сучаснай стралковай зброі.

28

29

30

25
Здзівіла поўная адсутнасць ветэранаў: ніводнага сталага чалавека з медалямі ці калодкамі заўважана не было.

18

Самае цікавае, вядома, – рапіць у агіт-аўтобус. Месца ўсярэдзіне вобмаль, таму пасля заканчэння мітынгу да яго выстройваецца чарга. Каля дзвярэй аўтобуса, невядома навошта, вартуюць чальцы МООП (ваенізаваны аддзел пры БРСМ) у чорных цішотках.

19
Нарэшце трапляем унутр. Першае, што кідаецца ў вочы – вялізны вышыты партрэт Брэжнева.

39
Поруч экскурсавод у вышыванцы ладзіць школьнікам міні-іспыт: «Пасля каго быў Брэжнеў?» «Пасля Сталіна…» «А кім быў Брэжнеў?» «Прэзідэнтам…» і далей у такім духу.

34
Звяртаем увагу старэйшай жанчыны-працаўніцы на ангельскія гузікі на гімнасцёрцы чырвонаармейца. «Ой, ведаеце, я іх адмыслова перавярнула гербам дагары нагамі, каб ніхто не ўбачыў…». Рамень, якім падпаясаны манекен, наагул пасляваенны – такімі і цяпер у войску карыстаюцца. Жанчына разводзіць рукамі, маўляў, што далі ў Музеі ВАВ, тое і возім.

38

 

33

31

 

35
Наступным пунктам для агіт-аўтобусу мае стаць Берасце, дзе ўрачыстасці пройдуць 21 і 22 чэрвеня. Далей па плану – цэнтральная і ўсходняя Беларусь: Салігорск, Жлобін ды Гомель.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары