«Я ўжываў тэлеаб’ектыў, а яна падумала, што гэта зброя». Гісторыя фотаздымка


«Раптам апускае галаву, закусвае ніжнюю губу зубкамі і павольна падымае ручкі. І стаіць у такой позе, не гаворачы ані слова. Гэта няпроста – супакоіць дзіця, якое думала, што фотаапарат – гэта нацэленая на яго вінтоўка, гатовае да стрэлу», – так гэты здымак апісвае аўтар у турэцкім выданні «Turkiye».

Турэцкі фотарэпарцёр Асман Сагірлі сфатаграфаваў дзяўчынку ў снежні 2014 года. Аднак толькі цяпер ён разышоўся па ўсім свеце – пасля таго, як з’явіўся ў англамоўным сегменце сацыяльных сетак. Гэтым фотаздымкам інтэрнаўты падзяліліся больш як 10 тысячаў разоў.

Журналісты «Бі-Бі-Сі» знайшлі фотарэпарцёра і распыталі пра абставіны, у якіх ён зрабіў фота. «Я ўжываў тэлеабектыў, а яна падумала, што гэта зброя. Пасля таго, як зрабіў здымак і паглядзеў на яе, зразумеў, што яна напалохалася», – сказаў Асман Сагірлі.

Дзяўчынку завуць Худэа, ёй 4 гады. Згубіла тату падчас бамбардавання гораду Хама. Цяпер разам з маці і яшчэ трыма дзецьмі знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў на турэцка-сірыйскай мяжы.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары