Інфармацыю пра пераход прадпрыемства на чатырохдзённы працоўны тыдзень пацвердзілі на заводзе.
«Гэта не значыць, што за дні прастою мы нічога не заплацім сваім работнікам. Яны атрымліваюць 2/3 заробку… Сезонны спад продажаў на нашу прадукцыю – абсалютна нармальная з’ява… Лета – перыяд адпачынкаў, людзі выдаткоўваюць грошы на адпачынак, робяць рамонты ў доме, выязджаюць на дачы і гэтак далей. Цяпер сезон продажу холадняў, кандыцыянераў і спліт-сістэм, але ніяк не газавых і электрычных пліт», – тлумачыць галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Андрасюк выданню vb.by.
Прадстаўнік прадпрыемства катэгарычна адхіліў здагадку аб тым, што пераход на няпоўны працоўны тыдзень звязаны з заваленымі складамі. Паводле Андрасюка, «прыблізна такія ж аб’ёмы былі на складах і ў мінулым годзе», піша «Вечерний Брест».