Вынікі ўрагану: 7 асобаў у шпіталі, 1126 населеных пунктаў без электрычнасці


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падлічыла страты.

13 ліпеня стыхія пашкодзіла дахі 622 жылых дамоў і 108 іншых будынкаў. Адзначаецца, што парывы ветру дасягалі 21 метра за секунду. У Чэрвеньскім і Смалявіцкім раёнах Менскай вобласці зваліліся дзве воданапорныя вежы. Без электрычнасці засталіся 1126 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба МНС.

Ураган паваліў 4250 дрэваў, з іх у Менску – больш за 3600. У 447 выпадках дрэвы падалі на аўтамабілі. Па меддапамогу звярнуліся 36 асобаў. 7 з іх былі шпіталізаваныя.

Быў парушаны рух электрацягнікоў на асіповіцкім і баранавіцкім кірунках.

Фота: instagram.com/katerinaartem

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў