За гэтыя мінулыя выходныя супрацоўнікі ДАІ затрымалі 161 кіроўцу ў стане алкагольнага ап’янення, злавілі 330 чалавек без правоў. Рэкорды бʼюць тыя, хто перавышае хуткасць – аштрафавана 2254 кіроўцы.
У 19 ДТЗ 21 чалавек атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, а 3 асобы загінулі.
У суботу пад Бабруйскам легкавушка выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з цяжкавіком. Кіроўцу легкавушкі шпіталізавалі. Але раніцай у нядзелю ён памёр ад атрыманых траўмаў.
Прыкладна а 20 гадзіне пад Менскам жанчына трапіла ў ДТЗ на матацыкле. Як паведамляе ДАІ, яна не справілася з кіраваннем і наехала на адбойнік. У выніку жанчыну шпіталізавалі, а яе 15-гадовы сын, які ехаў ззаду, памёр на месцы здарэння.
У гэты ж час у вёсцы Брожка, што пад Бабруйскам, 17-гадовы кіроўца мапеду таксама не здолеў утрымаць кіраванне, зʼехаў у кювет і ўдарыўся галавой аб слуп ЛЭП. Нягледзячы на тое, што хлопец быў у шаломе, атрыманая траўма была несумяшчальная з жыццём.
ГА, belsat.eu