Выбары пад перавернутым сцягам (Фотафакт)

photo

У Пінску ў дзень асноўнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах-2015 перад уваходам на 22-гі выбарчы ўчастак, які месціцца ў Палескім дзяржаўным універсітэце, на флагштоку павесілі перавернуты дагары нагамі дзяржаўны сцяг.

https://youtu.be/VaAMXq-GPd0

Гэты выбарчы ўчастак адметны тым, што на ім датэрмінова прагаласавала больш за паўтары тысячы выбарцаў (усяго было атрымана больш за 2,5 тыс. бюлетэняў). Асноўная колькасць тых, хто прагаласаваў, – гэта студэнты самога ўніверсітэту, якіх групамі забіралі з заняткаў на галасаванне.

Глядзіце яшчэ >>> Фота дня: Галасаванне на голую нагу

Як дэканы БНТУ «купляюць» студэнтаў для датэрміновага галасавання

ВМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары