Вяртанне «Вялікага»: Кім Чэн Ын з'явіўся на публіцы ўпершыню за 40 дзён (фота)


Лідар КНДР наведаў Інстытут прыроднай энергіі Акадэміі навук КНДР і новы жылы комплекс, пабудаваны для навукоўцаў. На фатаграфіях відаць, як кіраўнік Паўночнай Карэі пры хадзе абапіраецца на чорны кіёк.

«Ён быў вельмі задаволены, калі агледзеў фасады жылых дамоў і грамадскіх будынкаў, прыгожа аздобленных рознакаляровай керамічнай кафляй», – паведаміла паўночнакарэйскае агенцтва «ЦТАК».

Аднак «AP» зазначае, што так і не зразумела, калі дакладна Кім Чэн Ын наведваў гэтыя аб’екты.

Доўгая адсутнасць кіраўніка КНДР на публічных імпрэзах выклікала чуткі пра яго хваробу. Сярод магчымых захворванняў называлі падагру, дыябет, высокі ціск і атлусценне. Апошні раз лідара КНДР бачылі 3 верасня на канцэрце разам з жонкай.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў