Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд «хлопцу з бензапілой»

video

Улад Казакевіч не мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Паседжанне ў ягонай справе пачалося а 9:30. Сам Казакевіч не прысутнічаў на працэсе.

Абарона Казакевіча просіць камісію прызначыць паўторную судова-псіхіатрычную экспертызу. Паводле адваката Уладзіміра Сташкевіча, першая экспертыза «выклікае сумневы, з’яўляецца неабгрунтаванай, носіць аднабаковы характар». За паўторную экспертызу выступіа адна з пацярпелых Ірына Баешка. Супраць – пракурор і сямʼя загінулай Елены Александронец.

Як стала вядома журналістам, Казакевіч так і не выплаціў грашовую кампенсацыю сямʼі загінулай жанчыны і пацярпелай Аксане Вітвер (агульная сума – каля $ 140 тысяч).


3 сакавіка Казакевіча за напад у ГЦ «Еўропа» асудзілі на максімальна магчымы для няпоўнагадовага тэрмін – 15 гадоў пазбаўлення волі. Гэты тэрмін хлопец адбывае ў калоніі агульнага рэжыму, нягледзячы на тое, што ягоныя бацькі настойвалі на лячэнні сына.

У 2014 годзе Казакевічу паставілі дыягназ «шызоіднага расстройства асобы» і «ўмеранага дэпрэсійнага эпізоду». Ён некалькі разоў спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Казакевіч прызнаў віну цалкам, аднак не павініўся. У апошняй прамове ён заявіў, што забіў мала людзей і шкадуе пра гэта. Хлопец хацеў, каб яго застрэлілі пры затрыманні.

Чытайце таксама:

Трагедыя ў ГЦ «Еўропа» здарылася 8 кастрычніка летась. Ад дзеянняў Казакевіча памерла адна жанчына, тры пацярпелі. Затрымаць нападніка дапамог наведнік гандлёвага цэнтру.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары