Вянок з чарапамі – да помніку Леніну


Фота Fcebook Вітольд Ашурак

Бярозаўскія актывісты зладзілі акцыю, каб нагадаць пра мільёны ахвяраў бальшавізму. Апроч сімвалічных чарапоў, на вянку змясцілі надпіс «Гары, кат, у пекле» і калючы дрот.

Паводле актывіста Вітольда Ашурака, праз паўгадзіны напамінку ўжо не было.

Акцыя адбылася напярэдадні 100-ай гадавіны Кастрычніцкага бальшавіцкага перавароту. Традыцыйна 7-га лістапада беларускія камуністы ўскладаюць кветкі да помнікаў Леніну. Тады як шэраг актывістаў пратэстуе супраць ушанавання катаў. Летась падчас пратэсту на адкрыцці помніку Леніну каля Менскага трактарнага заводу затрымалі актывістаў «Маладога фронту».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары