Вядоўца БТ: Наўрад ці «Google» ўспрыме «ў нескладовае»

video

Арганізатаркі «Беларускай інтэлектуальнай гульні» Ірына Часнок і Алеся Гурская-Таболіч былі гасцямі перадачы «Добрай раніцы, Беларусь» на тэлеканале «Беларусь-1».

«Шмат якія беларусы часта цікавяцца нечым замежным, суседскім, а сваё не заўсёды ведаюць. Мы хочам пашыраць веды пра беларускую культуру, беларушчыну і прымусіць людзей думаць», – распавяла Ірына Часнок.

Алеся Гурская-Таболіч адзначыла, што ў спаборніцтвах забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі, шукаць падказак у інтэрнэце.

На гэта вядоўца перадачы сказаў: «Вельмі складана задаць пытанне «Google», бо «Google» наўрад ці ўспрыме «ў нескладовае», альбо ці ёсць яно ў некага ў тэлефоне? У гэтым ёсць пэўная складанасць».

Пасля прадстаўніцы «Беларускай інтэлектуальнай гульні» прапанавалі вядоўцам адказаць на некалькі пытанняў, звязаных з беларускай гісторыяй і культурай.

МЯ, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары