ВУП Беларусі скараціўся на 1,7%


За першае паўгоддзе 2020 года аб’ём ВУП Беларусі ў бягучых цэнах склаў 66,3 млрд. рублёў – гэта 98,3 % да ўзроўню першага паўгоддзя 2019 года. Пра гэта паведамляе Белстат.

Такім чынам, за шэсць месяцаў 2020 года ВУП Беларусі скараціўся на 1,7%. Пры гэтым прамысловая вытворчасць знізілася на 3,1 %.

У першым паўгоддзі абʼём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 52,9 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 96,9% да ўзроўню першага паўгоддзя 2019 г.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў