Вугорскія вайскоўцы будуюць сцяну на мяжы з Харватыяй


Не так даўно Вугоршчына ўмацавала сваю мяжу з Сербіяй, усталяваўшы там сцяну з калючым дротам. Пасля Вугоршчына анансавала будаўніцтва сцяны на мяжы з Румыніяй, што на мінулым тыдні выклікала шмат спрэчак. Тым часам, пакуль ідуць размовы, сцяна пачала паўставаць на мяжы з Харватыяй.

Сутыкнуўшыся са складанасцямі падчас перасячэння мяжы Вугоршчыны з боку Сербіі – акрамя сцяны, вугорцы ўвялі і крымінальную адказнасць за нелегальнае перасячэнне мяжы – уцекачы ў сваёй большасці накіраваліся ў Харватыю.

Балканская краіна арганізавала дастаўку аўтобусамі часткі ўцекачоў да вугорскай мяжы. Яшчэ адну частку перавезлі ў прыёмныя цэнтры недалёка ад мяжы з Аўстрыяй.

На дадзены момант Вугоршчына заканчвае будаўніцтва 41-кіламетровага адрэзка сцяны ўздоўж мяжы з Харватыяй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў