Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў пра адказнасць Расеі за вайну ва Украіне


Масква мусіць выконваць Менскія пагадненні, заявіў Майк Пэнс.

«Злучаныя Штаты, як і раней, будуць прыцягваць Расею да адказнасці, нягледзячы на ​​тое, што мы шукаем падмуркі для супрацы», – сказаў прадстаўнік Белага дому падчас ​​Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Кіраўнік камітэту Савету Федэрацыі РФ па міжнародных справах Канстанцін Касачоў назваў заяву «расчараваннем»

Сёлета прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсер заявіў, што Доналд Трамп разлічвае на вяртанне Крыму Украіне. Раней прэзідэнт ЗША апублікаваў твіт, у якім гаворыцца, што «Расея забрала Крым».

Паводле агенцтва bloomberg.com, Крэмль ужо забараніў дзяржаўным СМІ «хваліць» Доналда Трампа.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў