«Вінаваты працаўнік, але паводле закону ўсё адно кіраўнік». Менчукі пра смерці на вытворчасці

video

«Белсат» пагутарыў з працаўнікамі на прахадных менскіх прадпрыемстваў пра здарэнні на працоўным месцы.

Жанчына, якую сустрэў наш карэспандэнт, заявіла:

«Думаю, перадусім, вінаватыя самі людзі. Не цэняць сваё жыццё зусім, цэняць як адну капейку, а, можа, і менш».

Іншы працаўнік назваў сваю версію:

«Адзін са складнікаў здарэнняў на вытворчасці – старое абсталяванне. Канешне, і тэхніка бяспекі, але яна не выконваецца, ведаю шмат выпадкаў, калі начальства падганяе, каб рабілі нешта хутчэй. Чалавек становіцца не зусім уважлівы, недзе памыляецца, і не абавязкова пры гэтым, ён пʼяны».

Наступнае меркаванне:

«Вінаваты працаўнік, але паводле закону ўсё адно вінаваты кіраўнік».

Больш – у відэа вышэй.

Днямі на «Беларуськаліі» загінуў рабочы. Афіцыйная версія кажа: «загінуў, траўмаваўшыся кавалкам горнай пароды».

Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт пра здарэнне:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары