На сваім акаўнце ў «Twitter» беларуская тэнісістка паведаміла пра вяртанне ў тэніс.
Яна змясціла допіс з відэа, дадаўшы каментар «Эй, мы едзем да цябе, Paribas Open», намякаючы на паездку на турнір WTA, які хутка адбудзецца ў амерыканскім Індыян-Ўэлзе.
Доўгі час Вікторыя Азаранка не брала ўдзел у тэнісных спаборніцтвах, перапынак быў звязаны з судовай цяжбай за права апекі над дзіцяці з амерыканскім бацкам сына тэнісісткі.
У канцы студзеня Азаранку запрасілі на турнір WTA у Індыян-Ўэлзе, які пройдзе 7-18 сакавіка. Беларуская тэнісістка ўжо выйгравала гэтыя спаборніцтвы ў 2012 і 2016 гадах.
НМ, belsat.eu