Віктар Януковіч: Я хачу вярнуцца ў палітыку (відэа)


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwJTNBJTJGJTJGcmlhLnJ1JTJGc2VydmljZXMlMkZibG9nX3BsYXllciUyRjEzMzgyMTg4MzEuaHRtbCUyMiUzRSVDMiVBMCUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч хоча вярнуцца ў палітыку.

«Хачу вярнуцца ў палітыку. Я сёння… Тое, што ў маіх сілах, я раблю ўсё. Па-першае, шмат дапамагаю людзям, якіх пераследуюць ва Украіне, якія ўжо выехалі, дапусцім, за межы Украіны. І не толькі ў Расею. У Расеі ж само сабой падтрымліваю з імі сувязь. Чым магу, тым і дапамагаю», – сказаў Януковіч «РИА Новости».

Ён распавёў, што падтрымлівае сувязі з дзейнымі ўкраінскімі палітыкамі.

«Шмат хто з іх сёння ўжо не так саромеецца і не так баіцца, як гэта было, умоўна кажучы, год таму. Яны ўжо камфортна сябе адчуваюць, калі мы сустракаемся і абмяркоўваем пытанне», – сказаў Януковіч.

Экс-прэзідэнт Віктар Януковіч падазраецца ў арганізацыі большасці выпадкаў гвалтоўных дзеянняў супраць удзельнікаў Майдану.

Пракурор Генеральнай пракуратуры Украіны Уладзіслаў Куцэнка раней заяўляў, што загад на выкарыстаньне зброі супраць актывістаў Еўрамайдану аддаваў асабіста былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

МЯ, паводле ria.ru

Стужка навінаў