Імпрэза адбылася ў Токіа… Спецэфекты стваралі асаблівы настрой у зале падчас прэзентацыі стужкі… Трэйлер жа «Прывіду ў даспехах» сцвярджаў: яшчэ ніколі раней не стваралі такога велізарнага праекту на падставе японскага анімэ.
«Цяжка было, нават, уявіць, хто яна такая, мая гераіня. Кім яна была раней, хто яна цяпер, ці ёсць у яе эга, ці яго не існуе? Гэта ж гібрыд чалавека і кібарга», – кажа Скарлет Ёгансан.
Касцюмы ды маскі герояў стужкі былі выстаўленыя для наведнікаў.
«Калі ты ўвасабляеш вобраз, які чымсьці адрозніваецца ад чалавека, і няма за што зачапіцца, граць гэта надта цяжка. Трэба імправізаваць, выдумляць, і толькі з боку бачна, ці атрымалася хоць што-небудзь», – кажа Скарлет Ёгансан.
Паводле сюжэту гібрыд чалавека і кібарга палюе на злачынцаў. Гучыць досыць банальна, затое выглядае незвычайна…
«Нічога такога са мной раней не здаралася на здымках. Я змяшала ўсе вядомыя для сябе жанры. Я была душой без цела. А яшчэ – мазгамі без цела. Наступным разам буду патрабаваць у сцэнарыстаў і цела, і мазгоў», – пажартавала Скарлет.
Дарэчы ў фанаграме фільма гучыць цікавы кавер на музыку гурта Depeche Mode… У беларускім пракаце гэты здзіўляльны мастацкі фільм-анімэ зʼявіцца толькі напрыканцы сакавіка… Пачакаем.