«Вазок ляціць, а я на поручнях вішу»: як бабруйчанін штодня забіраецца на 4-ты паверх

video

Чалавеку, які не можа хадзіць, прапанавалі выбар: кватэра на 4-м паверсе або дом з туалетам на вуліцы.

27-гадовы Андрэй Ткачук з Бабруйску на вазку апынуўся пасля няшчаснага выпадку на працы.

Штодня ён сам уцягвае па прыступках на 4-ты паверх сябе і вазок. «Не раз здаралася такое, што і каляска ўлятала, а я на поручнях заставаўся вісець».

Андрэй жыве з маці ў 5-павярховым доме без ліфту. Гарадскія ўлады адмовілі яму ў сацыяльным жытле на першым паверсе. Яны спаслаліся на тое, што мужчына прапісаны ў аварыйным доме, дзе калісьці жыла ягоная сям’я. Але там няма ні вады, ні ацяплення, газ – прывазны, а замест прыбіральні – драўляная «шпакоўня» на вуліцы…

Дарэчы, Андрэй прафесійна займаецца параканоэ ды рыхтуецца да ўдзелу ў паралімпіядзе.

Гэта сюжэт з праграмы «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце»штосераду а 19:00.

Глядзець выпуск праграмы «Маю права» цалкам.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары