Распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Парк высокіх тэхналогіяў дзейнічае ў Беларусі больш за 10 гадоў. Валеры Цапкала ўзначальваў яго з самага стварэння. Нягледзячы на дынамічнае развіццё галіны ў апошні час, не ўсе задачы былі вырашаныя, і менавіта гэта апошнім часам выклікала дыскусіі экспертаў і ўдзельнікаў рынку наконт будучыні ПВТ.
У 2016 годзе экспарт і абʼём прыцягнутых замежных інвестыцыяў Парку высокіх тэхналогіяў павялічыліся на 16%. Абʼём вытворчасці кампʼютэрных праграм у 2016 годзе склаў 1 790,2 мільёна рублёў, або 904,4 мільёна долараў, што забяспечыла гадавы тэмп росту на ўзроўні 42% (з улікам змянення курсу долара і дэфлятара ВУП – 19%, паведамляе finance.tut.by).
У ліпені мінулага года Валеры Цапкала выказаў меркаванне, што па выніках года ПВТ можа зарабіць мільярд долараў, аднак ягоны прагноз не адбыўся.
ХХ, паводле tut.by