Вадохрышча на Блакітнай крыніцы і Цнянцы. Вада, якая ачышчае

photo

Праваслаўныя вернікі святкуюць Хрышчэнне Гасподняе. Журналісты «Белсату» пабачылі, як адбываецца Вадохрышча на легендарнай крыніцы пад Слаўгарадам, дзе хрысцілі радзімічаў ды на адным з улюбёных месцаў для адпачынку менчукоў – Цнянскім Вадасховішчы.

Тут хрысцілі радзімічаў

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_03

Блакітная крыніца ці Сіні калодзеж – крыніца з самым магутным патокам ва Усходняй Еўропе. Яна месціцца непадалёк Слаўгарада, у ваколіцах выселенай праз радыяцыю вёскі Кліны

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_05

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_06

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_07

Паводле легенды племя радзімічаў было ахрышчана ў гэтай крыніцы.

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_19

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_22

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_21

З даўніх часоў месца вакол крыніцы лічылася сакральным, і выкарыстоўвалася як капішча. З прыходам хрысціянства, гэта месца было асвечана, і як кажуць адно з першых на нашай зямлі, стала лічыцца святым. Вада лічыцца гаючай і валодае высокімі пітным якасцямі.

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_14

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_24

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_12

Vadokhryshcha_na_sinyam_kalodzezhy_tsi_Blakintany_krynitsy_25
Побач з крыніцай пабудавана царква, дзе правяцца малебны 14 жніўня на праваслаўнае свята Макаўе, калі побач з Блакітнай крыніцай збіраецца да 20 тысяч паломнікаў.

На Цнянцы вернікаў ахоўваў міліцыянт

bs1901vadochryshcha-1

Цнянскае вадасховішча – наліўное вадасховішча на поўначы Менску, каля былой вёскі Цна-Ёдкава, было пабудаванае ў 1982 годзе. Першапачаткова прызначалася для гаспадарча-пітнога і тэхнічнага водазабеспячэння гораду. У апошні час вакол вадасховішча створана зона адпачынку.

bs1901vadochryshcha-15

bs1901vadochryshcha-16

bs1901vadochryshcha-14

Тут жа штогод ладзіцца і святкаванне Вадохрышча.

Будучы бязгрэшным, Ісус Хрыстос ня меў патрэбы ў хрышчэнні, як у ачышчэнні ад асабістых грахоў, аднак Сваім Хрышчэннем, як гаворыцца ў царкоўных песнапеннях, «патапіў у водах Іярдану грахі ўсяго свету» і асвяціў ваду.

bs1901vadochryshcha-7

bs1901vadochryshcha-9

bs1901vadochryshcha-8

bs1901vadochryshcha-6

bs1901vadochryshcha-5

19 студзеня, паводле праваслаўнае веры на рэках, сажалках і ў студнях вада становіцца святою. З даўніх часоў гэтая вада прызначаецца, у прыватнасці, для тых, хто па розных прычынах пазбаўлены таінства Прычасця.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары