Ва Украіне адзначаюць Дзень памяці і прымірэння


Скульптура «Радзіма-маці» на беразе Дняпра. Кіеў

Дзень памяці прысвечаны ахвярам Другое сусветнае вайны 1939–1945 гадоў.

Для Украіны гэта адносна новае свята. Яго пачалі адзначаць з 2015 года. Першапачаткова ініцыятарам гэтага свята была ААН. Сімвал свята – чырвоны мак.

Нагадаем, што ўкраінскі парламент пастанавіў адзначаць 9 траўня як Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне замест Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў. Як вядома, тэрмін «Вялікая Айчынная Вайна» выкарыстоўвалі ў былым СССР, каб падкрэсліць, што ў вайне 1941–1945 гадоў грамадзяне абаранялі Савецкі Саюз як супольную бацькаўшчыну.

Варта адзначыць, што ў ЗША і большасці краінаў Еўрапейскага Звязу Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне адзначаюць менавіта 8 траўня. Афіцыйная назва свята – Дзень перамогі ў Еўропе.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў