Узнагарода за францысканскую філасофію


Дакументальны фільм беларускай рэжысёркі пра бяздомнага мастака трапіў у спіс лепшых кінастужак Варшаўскага кінафестывалю – 2014.

Фільм «Скрыжаванне» Анастасіі Мірашнічэнкі пра бяздомнага мастака з Гомлю атрымаў спецыяльную ўзнагароду журы ў катэгорыі дакументальнае кіно. «За францысканскую філасофію і рэжысёрскі талент сціплымі сродкамі дамагчыся моцнага эфекту», – гаворыцца ў прэс-рэлізе на старонцы кінафестывалю.

Варшаўскі кінафестываль (WFF) з’яўляецца адной з найбуйнейшых штогадовых кінематаграфічных падзеяў у Польшчы. У гэтым годзе фестываль адзначае 30-годдзе.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары