«Уздымайце сэрцы, а не тэлефоны». Папа Францішак – тым, хто здымае богаслужэнні


Пантыфік папрасіў не карыстацца мабільнікамі падчас імшы.

На агульнай аудыенцыі, што ладзяцца па серадох у Ватыкане, Папа Рымскі папракнуў тых, хто робіць фотаздымкі сотавымі тэлефонамі падчас імшы.

«Калі святар кажа: “уздыміце вашае сэрца”, ён не мае на ўвазе “уздыміце вашыя мабільныя тэлефоны, каб зрабіць здымак”», – заявіў Папа.

«Гэта засмучае мяне, калі я праводжу імшу – і бачу мноства ўзнятых тэлефонаў», – заявіў ён, звяртаючыся да больш чым 13000 чалавек, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра.

«Імша – не шоу», – цытуе святара «Ansa».

Наагул, Папа Францішак уважае, што інтэрнэт і сацыяльныя сеткі пры слушным выкарыстанні становяцца «Божым дарам». Вярхоўны кіраўнік Святога Стальца штодня дадае допісы ўва ўласны Twitter. На яго падпісаныя амаль 15 млн чалавек.

У сакавіку Папа заклікаў ставіцца да Бібліі «як да мабільніка – заўсёды браць яе з сабой».

ДД

Стужка навінаў