У Менску сабралі ўсе культуры свету


У беларускай сталіцы прайшоў міжнародны фестываль Global Village.

«Глабальная вёска» – міжнародны фестываль, які ДАЕ магчымасць усім ахвочым пазнаёміцца з традыцыямі розных народаў.

Удзельнікамі імпрэзы сталі валанцёры з Кітая, Інданезіі, Камбоджы, Турцыі, Сербіі. Яны распавялі пра сваю культуру, традыцыі і пачаставалі сваёй нацыянальнай кухняй.

Арганізатарамі падзеі была моладзевая міжнародная арганізацыя AIESEC, якая аб’ядноўвае больш за 70 тысяч маладых людзей у 126 краінах.

МР, belsat.eu

Стужка навінаў