Урад Беларусі зацвердзіў пастанову № 168 – Правілы па забеспячэнні бяспекі і антытэрарыстычнай абароне гасцініц.
Правіламі ўстаноўлены абавязковыя для выканання патрабаванні па забеспячэнні бяспекі і антытэрарыстычнай абароне гасцініц. Усе гатэлі ў Беларусі будуць разбітыя на катэгорыі ў адпаведнасці з прагназуемай пагрозай бяспекі (патэнцыйная колькасць ахвяраў і матэрыяльнай шкоды ў выпадку тэрарыстычнай атакі). Для гэтага будзе стварацца камісія па абследаванню і прысваення катэгорыі бяспекі.
Акрамя таго, будуць праводзіцца папярэдняя, чарговая і пазачарговая ацэнкі эфектыўнасці забеспячэння бяспекі і антытэрарыстычнай абароны гасцініцы.
Кожны гатэль атрымае свой антытэрарыстычны пашпарт, у якім паказваюцца звесткі аб стане бяспекі і антытэрарыстычнай абароны гасцініцы.
ІІ, belsat.eu, паводле pravo.by