Ураджэнец Чачэніі, падазраваны ў сувязях з «Ісламскай дзяржавай», затрыманы ў Берасці


Пра затрыманне ОНТ паведаміла на сваім сайце 11 снежня. У аперацыі прымалі ўдзел працаўнікі КДБ і АМАПу.

«28-гадовы мужчына знаходзіўся ў міжнародным вышуку, як удзельнік незаконнага ўзброенага фармавання. КДБ падазрае яго ў датычнасці да радыкальнай групоўцы «Ісламская дзяржава… У спецслужбаў ёсць падставы меркаваць, што ён прайшоў падрыхтоўку ў адным з лагераў баевікоў», – гаворыцца на сайце ОНТ.

У тэлефоне затрыманага мужчыны знайшлі ролік, які сусветныя тэлеканалы падавалі, як відэазапіс рабочых момантаў падрыхтоўкі байцоў у трэніровачных лагерах «Ісламскай дзяржавы».

Як мяркуе тэлеканал, імя і прозвішча затрыманага «мабыць, яшчэ доўга будуць трымаць у сакрэце, але, як толькі яго асобу і біяграфічныя дадзеныя патрапілі ў поле зроку КДБ рэакцыя была імгненнай», – паведамляе ОНТ.

«28-гадовы ўраджэнец Чачэніі пакінуў сваю малую радзіму яшчэ ў 2003 годзе. Чым увесь гэты час ён займаўся за межамі Расеі і чаму пазбягаў візітаў дадому – адказваць адмаўляецца», – паведамілі тэлеканалу супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=5qx8nxBCSmk”][vc_column_text]Чытайце таксама >>> У Сірыі забілі беларуса, які ваяваў за Ісламскую дзяржаву

12 снежня таксама стала вядома, што на чыгуначным пункце пропуску «Харобічы» ўкраінскія памежнікі затрымалі маладога чалавека, якога падазраюць у датычнасці да дзейнасці незаконных узброеных фармаванняў.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, у цягніку, які ішоў з Запарожжа ў Менск, яны звярнулі ўвагу на 23-гадовага жыхара аднаго з гарадоў Луганскай вобласці, які знаходзіцца на непадкантрольнай украінскай уладзе тэрыторыі. Падчас дадатковага кантролю ў пасажыра знайшлі камуфляванню вопратку. У яго мабільным тэлефоне памежнікі выявілі фатаграфіі, на якіх хлопец быў у ваеннай форме з нашыўкамі МУС «ЛНР» і зброяй у руках.

Чытайце таксама >>> Украінцы забілі «Бацю» з ЛНР і здзейснілі напад на стратэгічны блокпост пад Данецкам

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў