Палкоўнік амерыканскага войска Майкл ВанДеВельде атрымаў акрэдытацыю ў якасці ваеннага аташэ Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтву. У гэтым месяцы яго беларускі калега падпалкоўнік Андрэй Мішута будзе акрэдытаваны ў якасці ваеннага аташэ па сумяшчальніцтву ў Вашынгтоне.
Акрэдытацыя палкоўніка ВанДеВельде ўяўляе сабой наступны крок па аднаўленні ваеннай супрацы паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША, – паведамляе Амбасада ЗША у Менску. Магчымасць узаемнай акрэдытацыі ваенных аташэ абмяркоўвалася сёлета падчас візіту ў Мінск у сакавіку намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпэнтэра.
МЛ, belsat.eu