Уладзімір Арлоў - пераможца прэміі Гейдройца-2018


Уладзімір Арлоў. Фота «Будзьма»

У Менску прайшла цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі Гейдройца.

Падчас імпрэзы, што прайшла ў галерэі «Арт-Беларусь» (Палацы мастацтваў) пераможцам назвалі Уладзіміра Арлова. Другім лаўрэатам прэміі стаў – Альгерд Бахарэвіч, трэцім – Вінцэсь Мудроў.

Сёлета на прэмію былі намінаваныя 32 кнігі. Шэсць з іх увайшлі ў шорт-ліст:

  • Уладзімір Арлоў – «Танцы над горадам»
  • Альгерд Бахарэвіч – «Сабакі Еўропы»
  • Адам Глобус – «Сям’я»
  • Вінцэсь Мудроў – «Забойца анёла»
  • Павел Севярынец – «Беларусалім»
  • Анка Упала – «На заснежаны востраў»

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы. Раней пераможцамі станавіліся Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў