19 ліпеня ўвечары на ўкраінскай частцы пераходу «Каланчак» на мяжы з анексаваным Расеяй Крымам адбыўся канцэрт украінскага гурта Бубмокс.
Канцэрт адначасова быў і часткай дакументальнага фільму «Return Ticket» і «негвалтоўнай акцыяй пратэсту» у падтрымку рэжысёра Алега Сянцова і іншых украінскіх палітвязняў.
Канцэрт зладзілі пры падтрымцы Свабоднага тэатру і Міжнароднай асацыяцыі журналістаў.
Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін назваў акцыю – «Канцэрт для скрадзенай зямлі». У сваім Facebook Халезін адзначыў, што ад моманту задумы да рэалізацыі прайшло ўсяго 10 дзён.
ГА, belsat.eu