Украінскі футбаліст: Некаторыя беларусы палічаць мяне дурнем, але сапраўды люблю вашую краіну


Аляксандр Наёк

Украінскі легіянер менскага «Дынама» Аляксандр Наёк, які прыехаў у Беларусь у пачатку мінулага года, падзяліўся ўражаннямі ад нашай краіны.

Аляксандр Наёк стаў лепшым гульцом сталічнага клубу сезону-2016 паводле версіі журналістаў, заўзятараў і трэнерскага складу.

Спартовец, які мае кватэру ў Кіеве, марыць набыць нерухомасць і ў Менску. Футбаліст патлумачыў, з чым звязанае такое жаданне:

«Некаторыя беларусы могуць меркаваць, што я дурань ці спецыяльна распавядаю казкі, але мне сапраўды вельмі падабаецца вашая краіна – я б застаўся тут жыць. Менск, Горадня, Віцебск, Магілёў – класныя, чыстыя і спакойныя гарады. Гарадзея спадабалася не так моцна, але пах шашлыкоў там надзвычайны. Водары даносяцца нават да футбалістаў. Калі прыязджаеш з Украіны ў Беларусь, шануеш размеранасць, адсутнасць мітусні і коркаў. А яшчэ ўражваюць законапаслухмянасць і парадак».

Наёк кажа, што ў большасці ўкраінцаў Беларусь асацыюецца з кіраўніком краіны, а таму сябры просяць футбаліста «перадаць прывітанне» Аляксандру Лукашэнку.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Глядзі таксама
Каментары