Пра гэта ў «Facebook’у» паведаміла прадстаўнік Украіны ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы па Данбасе Ірына Герашчанка.
Паводле яе, да нядаўняга часу быў шэраг няўзгодненых пытанняў верыфікацыі палонных.
«Нам у межах Менскай гуманітарнай групы, пасля няпростых перамоваў атрымалася зняць большасць з гэтых пытанняў. Мы гатовыя ў бліжэйшы час перадаць 306 грамадзянаў, каб вызваліць 74 украінцаў з акупаваных тэрыторыяў», – напісала Герашчанка.
«Сёння ў Свята-Данілавым манастыры завяршыўся працэс узгаднення ўсіх дэталяў абмену палоннымі паміж ДНР і ЛНР ды Украінай», – заявіў 25 снежня патрыярх Кірыл.
25 снежня кіраўнік РПЦ узяў удзел Міратворчай сустрэчы з прадстаўнікамі ДНР, ЛНР.
Нядаўна лідар ДНР Аляксандр Захарчанка заявіў, што абмен палоннымі адбудзецца 27 снежня.
ЮВ, belsat.eu