Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядравага паліва будзе знаходзіцца ў Чарнобыльскай зоне.
На будаўніцтва абʼекту ўрад Украіны плануе атрымаць амерыканскі крэдыт у памеры $ 260 млн, паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Ігар Насалік.
Будаўніцтвам сховішча будзе займаецца амерыканская кампанія «Holtec International». Абʼект здадуць у ў эксплуатацыю ў 2017 годзе.
Рашэнне аб будаўніцтве ядравага магільніка кіраўніцтва Украіны фактычна прыняло ў 2012 годзе. Тэндэр на ўзвядзенне магільніка ўпершыню прайшоў у 2004 годзе, піша economics.unian.net. Канчатковае ж рашэнне аб выдзяленні 45 га пад будаўніцтва сховішча Украіна прыняла ў 2014-м.
Фота: comitet.su
ЮВ, belsat.eu, паводле ukrinform.ua