Удзельніка Маршу студэнтаў Глеба Вайкуля аштрафавалі на 18 базавых

video

У Маскоўскім раённым судзе сёння разглядалі адміністратыўную справу студэнта 2-га курса філфаку БДУ Глеба Вайкуля. Хлопца аштрафавалі на 18 базавых велічыняў (3,24 млн рублёў).

Студэнты, якія пратэставалі супраць платных пераздачаў залікаў другога снежня, сёння меліся сустрэцца з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам, аднак замест гэтага – пайшлі падтрымаць на судзе аднаго з удзельнікаў пратэсту Глеба Вайкуле.

Яго вінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавай акцыі. Паводле міліцэйскага пратаколу, юнак размахваў бел-чырвона-белаю стужкай. Суд над актывістам прызначылі акурат у рэктарскі дзень прыёму студэнтаў паводле асабістых пытанняў. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакте» студэнты прапаноўваюць загадзя рыхтавацца да пакарання Глеба Вайкуле штрафам і заклікаюць там жа на судзе збіраць грошы на выплату пакарання. Тыдзень таму Маскоўскі суд сталіцы аштрафаў на чатыры з паловай мільёны рублёў актывіста «Маладога фронту» Паўла Сяргея, які выклікаў рэктара «на дыван». Прычым яго пакаралі за сам удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Глядзі таксама
Каментары